— Мы нізка схіляем галовы перад героямі-ліквідатарамі, — адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская. — Іх мужнасць назаўсёды застанецца ў памяці беларусаў. Яны адвялі бяду ад многіх пакаленняў, і наша задача – зрабіць высновы з чарнобыльскай трагедыі. А яшчэ трэба клапаціцца пра экалагічную бяспеку ў краіне і свеце.
А. Лукоўская дадала, што Маладзечаншчына прыняла больш за дзве тысячы перасяленцаў. Для гэтых людзей наш раён стаў сапраўды родным. Дзяржава аказвае ім дапамогу, у краіне рэалізуюцца спецыяльныя сацыяльныя праграмы. Пацярпелыя не пакінуты сам-насам са сваёй бядой.
— І сёння баліць сэрца, калі ўспамінаю тыя падзеі, — падзяліўся думкамі ліквідатар аварыі на ЧАЭС былы намеснік старшыні Хойніцкага райвыканкама Анатолій Гапоненка. — У 1986-м я разам з іншымі арганізоўваў адсяленне жыхароў. Многія тады пакінулі жыллё, маёмасць, якую нажывалі гадамі, гаспадарку. Такое не па-
вінна больш паўтарыцца.
Берагчы сваю зямлю, спакой і мір заклікаў настаяцель Лебедзеўскай Свята-Троіцкай царквы айцец Мікалай. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС мінутай маўчання. Да помніка ляглі жывыя кветкі.
Чытайце таксама: Льготы и гарантии пострадавшим и ликвидаторам аварии на ЧАЭС
Фота: Аляксей ПЛАТКО.