Між тым, народныя казкі – сур’ёзная справа. Нездарма яны былі ўжо тысячагоддзі таму. На іх выхоўваліся многія пакаленні. І сэнс у народных казках вельмі глыбокі. Яны дапамагаюць у даступнай для дзяцей форме раскрыць такія паняцці, як дабро, зло, справядлівасць, сяброўства… Прычым з апорай на гістарычную памяць народа.
Яшчэ адна важная іх функцыя – падрыхтаваць дзяцей да ўспрымання больш глыбокіх рэлігійных дактрын. Праз казкі яны вучыцца бачыць сваё месца ў Сусвеце. А яшчэ знаёмяцца з асноўнымі законамі жыцця грамадства.
Чаму важныя менавіта народныя казкі? Бо ў іх зашыфраваны шматвяковы вопыт людзей, якія захавалі сябе як народ. А гістарычны вопыт пацвярджае праўдзівасць такога падыходу.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО