Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечне выбралі лепшую мнагадзетную сям'ю (фота)

  • 2017-04-06 08:28:33
  • Анжаліка Крупянькова

Сяргей працуе мантажнікам на прыватным прадпрыемстве, захапляецца рыбалкай. Прычым вудзіць рыбу на сваім участку – выкапаў вялікую сажалку, развёў карпаў. Вольга іх цудоўна запякае, але кулінарыя – толькі адно з яе захапленняў. Працуе яна харэографам у гімназіі-каледжы мастацтваў, стварае сцэнічныя вобразы, прыдумвае і шые касцюмы. Дачка Вольгі ад першага шлюбу Даша прыгожа спявае, яна пераможца міжнародных і рэспубліканскіх вакальных конкурсаў. Дачка Сяргея Ангеліна віртуозна вяжа кручком. Дзяўчынкі сябруюць паміж сабой, апякаюць брацікаў -- двайнят Барыса і Фёдара.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел пяць семя'ў. Таццяна і Сяргей Гірвель (пяцёра дзяцей), Анастасія і Яўгеній Сцепулёнак (трое дзяцей), Павел і Наталля Кароўкіны (трое дзяцей), Наталля і Дзмітрый Патрэпка (трое дзяцей).

А пераможцы -- сям’я Калубака-Місіюк -- 14 красавіка  прадставіць наш раён на рэгіянальным этапе конкурсу, які пройдзе ў Мядзеле. Пажадаем ім удачы!

Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў "МГ" за суботу, 08.04.2017 г.

Фота: Аляксей Платко.