Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечанскі раён прыехала па размеркаванні

  • 2024-02-13 04:21:36
  • Алег Бяганскі

– Нарадзілася я ў Скідзелі. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе атрымала прафесію агранома, – гаворыць Дар’я. – У Маладзечанскі раён прыехала па размеркаванні. Гаспадарка выдзеліла мне жыллё. Але я вырашыла, што буду жыць на кватэры ў Маладзечне. Тым больш што ёсць магчымасць прыязджаць на работу на службовым транспарце.

Малады спецыяліст адзначыла, што сортавыпрабавальная станцыя мае сваю спецыфіку. Яна не падобная на іншыя гаспадаркі. Многаму трэба вучыцца на месцы. І гэта цікава. Важна, што на першым рабочым месцы можна атрымаць каштоўны практычны вопыт. Гэта добры старт у прафесійнай кар’еры.

– Я разам з калегамі праводжу выпрабаванні айчынных і замежных сартоў сельскагаспадарчых культур, – дадала Дар’я. – Гэта дазваляе дасягнуць максімальную ўраджайнасць ва ўмовах Беларусі. Праца карпатлівая, а карысць ад яе вялікая.

Маладым людзям Дар’я Корс параіла настройвацца на пазітыў, шукаць сваё месца ў жыцці, заўсёды развіваць свае ўменні і здольнасці.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ