Вучні Гарадоцкай і Красненскай школ, а таксама неабыякавыя да мінулага дарослыя пазнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі пра даваеннае жыццё яўрэйскіх мястэчак у раёне, паслухалі аповед пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
А яшчэ ўдзельнікі акцыі арганізавалі працоўны дэсант на мясцовыя яўрэйскія могілкі -- добраўпарадкавалі пахаванні, навялі парадак на прылеглай тэрыторыі. Дзякуючы нераўнадушным людзям падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца і надалей.