Раней на вясковых вуліцах сустракаліся толькі матацыклы, трактары і аўтамабілі. Цяпер да іх «далучаюцца» электраскутары.
– Тэхніка мне падабаецца, ваджу яе з задавальненнем, – гаворыць жыхарка Хажова Роза Корсак. – Яна не патрабуе корму і вады. Толькі запраўкі электрычнасцю. Зараджаецца акумулятар за 12 гадзін ад звычайнай бытавой разеткі. А ездзіць жалезны конь аднолькава добра і па дарогах, і па палях. Нават грамадскі статак з яго дапамогай пераганяць можна.
Роза працуе ў СУП «Хажоваагра-2009» па дагаворы падраду. Жыллём яе забяспечыла гаспадарка. Электраскутар жанчына асвоіла хутка і без праблем.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ