Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ– ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ

  • 2025-07-13 07:45:00

Паважаныя ветэраны і работнікі падатковай службы!
Віншуем вас з прафесійным святам!



Падатковая інспекцыя – структура, якая выконвае задачы па фарміраванні бюджэту і абароне эканамічных інтарэсаў раёна.
Спецыялістаў інспекцыі заўсёды вызначалі адказнае стаўленне да справы і прафесіяналізм. Давер і аўтарытэт сярод падаткаплацельшчыкаў вы заваявалі зладжанай і сумленнай работай. Упэўнены, што прынцыповасць і адданасць справе будуць і надалей спрыяць выкананню задач, што стаяць перад вамі.
Жадаем вам прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і міру.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў