Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто працуе на зямлі, укладвае майстэрства, вопыт і талент у развіццё аграпрамысловага комплексу Маладзечаншчыны. Без вынікаў вашай нялёгкай працы нельга ўявіць наша жыццё: без прадуктаў харчавання, вырашчаных на зямлі, не пражыць нікому.
Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі. Упэўнены, што і надалей вы будзеце працаваць з поўнай аддачай на карысць роднага раёна і краіны ў цэлым.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў