Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

  • 2025-06-26 08:31:03

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!


Ад вашай работы залежыць якасць абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян. Вы ажыццяўляеце нагляд за захаваннем заканадаўства ва ўсіх сферах жыцця раёна, каардынуеце работу праваахоўных органаў, спрыяеце ўмацаванню правапарадку і прафілактыцы злачыннасці, павышаеце ўзровень прававой культуры насельніцтва.
Упэўнены, што вашы веды, прафесійныя якасці і ў далейшым будуць спрыяць умацаванню стабільнасці, забеспячэнню вяршэнства права і законнасці на Маладзечаншчыне.
Жадаем вам адказнага служэння Айчыне і Закону, вытрымкі, мужнасці, жыццёвай энергіі і аптымізму ў рашэнні задач. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.