Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ

  • 2025-10-12 07:00:00

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Работнікі сферы культуры раёна – гэта творчыя, энергічныя людзі, бясконца адданыя сваёй справе. Дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць людзям.
Ваша штодзённая праца ў святы і будні заслугоўвае падзякі за яркія таленты, майстэрства і творчасць, што вы дорыце людзям. Многія мерапрыемствы, якія вы праводзіце з поўнай самааддачай, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў і гасцей нашага раёна.
Упэўнены, што вашы майстэрства, вопыт і адданасць справе будуць і далей служыць прымнажэнню лепшых культурных традыцый роднага краю.
Жадаем вам заўсёды заставацца натхнёнымі, чулымі і крэатыўнымі. Няхай любімая справа прыносіць задавальненне, праекты напаўняюцца новымі ідэямі, а ў жыцці будзе як мага больш радасных падзей. Здароўя вам, натхнення, шчасця і дабрабыту, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў