Паважаныя работнікі і ветэраны галіны!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша галіна ўносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё эканомікі краіны і адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі.
Здаровая канкурэнцыя гандлёвых арганізацый дазваляе адкрываць новыя сучасныя магазіны, павялічваць асартымент тавараў і паслуг.
Для многіх з вас гэта не проста работа, гэта прызванне і выбар на ўсё жыццё. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці жыццё насельніцтва раёна становіцца больш камфортным, а паслугі – даступнымі.
Жадаем вам поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях, дабрабыту, моцнага здароўя, шчасця.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў