Паважаныя спартсмены, трэнеры, ветэраны спорту, работнікі фізічнай культуры, актывісты фізкультурнага руху!
Віншуем Вас са святам!
Сёння спорт з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць фізічную культуру, імкнецца стаць моцным духам і целам незалежна ад прафесіі і ўзросту.
Фізкультура і спорт – важныя сродкі вырашэння многіх сацыяльных праблем, выхавання моцнай, таленавітай моладзі, павышэння яе фізічнай і маральнай культуры, умацавання здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
Шчыра дзякуем усім, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй і ладам жыцця.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, аптымізму, спартыўнага ўдасканалення, удалых стартаў і новых перамог на спартыўных арэнах.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў