Новости Молодечно и Молодечненского района

Стыль работы – сумленнасць і прыстойнасць

  • 2019-03-04 09:42:48
  • Алег Бяганскі



І гэта не дзіўна, бо рэпутацыя ўсёй паштовай службы непасрэдна залежыць ад прафесійных якасцей кожнага работніка. Яе імя занесена на Дошку Гонару.

— У век інфармацыйных тэхналогій роля пошты толькі павялічылася, — гаворыць Марына Валер’еўна. – Людзі і арганізацыі актыўна абменьваюцца адпраўленнямі, ажыццяўляюць праз пошту грашовыя пераводы, аплачваюць паслугі, карыстаюцца іншымі сэрвісамі. Работа становіцца ўсё больш адказнай. Пры гэтым і сама пошта актыўна развіваецца, укараняюцца новыя тэхналогіі і формы работы.
Спецыяліст паведаміла, што найбольш напружаны перыяд для паштовых работ-
нікаў – з 5 па 25 чысло кожнага месяца. Акрамя Маладзечанскага раёна, яна абслугоўвае і Валожынскі. Працуе з начальнікамі паштовых аддзяленняў, страхавым участкам.