Новости Молодечно и Молодечненского района

Стыхійная рэклама: вывучаем пытанне

  • 2019-04-09 13:26:39
  • Алег Бяганскі

Рэкламны спам

З праблемай стыхійнай рэкламы сутыкаецца не толькі аўтар гэтых радкоў. Аркушы паперы з заклікамі нешта купіць, скарыстаць пэўную паслугу або паўдзельнічаць у нейкай акцыі часам гронкамі вісяць на прыдарожных слупах, сценах дамоў, прыпыначных павільёнах, апорах асвятлення... Пад уздзеяннем сонца, ветру і дажджоў яны хутка губляюць прэзентабельны выгляд. Пры гэтым «свежыя» наклейкі на сцяне не дадаюць будынку або збудаванню прыгажосці.

Камунальнікі, як могуць, абараняюць нас ад агрэсіўнага інфармацыйнага ўварвання. Кожны дзень яны вымятаюць горы рэкламных буклетаў, глянцавых флаераў, што выпадаюць з паштовых скрынь, зрываюць незаконныя аб’явы са сцен і слупоў. Але распаўсюджвальнікі саматужных аб’яў не здаюцца. Яны бяруць колькасцю і мабільнасцю. У выніку рэкламныя лістоўкі «дабіраюцца» нават да самых аддаленых вёсак і садовых таварыстваў, з’яўляюцца на могілках.

Можна было б зразумець самапальных рэкламістаў, каб «слупавая» рэклама іх бізнесу была эфектыўнай. Аднак, як паказвае практыка, максімальна спрацоў-вае менавіта рэклама ў СМІ (у тым ліку ў нашай газеце).

Такім чынам, шаноўныя дзеючыя і патэнцыяльныя рэкламадаўцы, складайце баланс, лічыце грошы і рабіце высновы…

Штраф бяды не чыніць

Як паведамілі ў Маладзечанскім РАУС, расклейшчыкі аб’яў у неналежных месцах парушаюць правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. За гэта пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 10 красавіка.