«Насця, дапамажы!» – амаль штодня даводзіцца чуць гэтыя словы старшыні Палачанскага сельскага Савета дэпутатаў Анастасіі Іода.
— Я тут свая, у Палачанах вырасла. І для аднавяскоўцаў я проста Насця. Ды і ранавата мяне Ігараўнай называць, — з усмешкай гаворыць самы малады старшыня сельсавета ў нашым раёне.
Калі ў сакавіку мінулага года пасля выбараў мясцовыя дэпутаты аднагалосна выбралі яе на гэты адказны пост, ёй было 30.
Мы сустрэліся ў сельсавеце адразу пасля абеду. Анастасія пад’ехала на машыне, якой кіруе ўжо дзесяць гадоў: без колаў на такой пасадзе не справішся. Ездзіць на сваім «Нісане», бо дзяржаўная «Лада» патрабуе рамонту, стаіць на прыколе. У першай палове дня двойчы ўжо крутнулася ў Маладзечна: пасля свята вёскі Груздава трэба было разабраць і адвезці сцэну, іншую атрыбутыку.
— Па дарозе назад убачыла, што на слупах несанкцыянаваныя аб’явы павесілі, разабралася, чые, папрасіла тэрмінова зняць. Ля аднаго з дамоў спынілася, нагадала гаспадарам, што настаў час участак падкасіць. Па дарозе часта розныя пытанні даводзіцца вырашаць, — расказвае пра надзённыя справы старшыня.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанская газеце" за сераду, 10.07.2019 г.