-- Для захавання ўраджаю створаны ўсе неабходныя ўмовы, -- падкрэсліў Ігар Пакуш. -- Улічваюцца вільготнасць, тэмпературны рэжым памяшканняў, іншыя параметры. Перад рэалізацыяй вітамінную прадукцыю трэба перабраць, адсартаваць, упакаваць, даставіць у пункты продажу. Потым яна трапляе спажыўцам.
Субяседнік падкрэсліў, што яго фермерская гаспадарка ўваходзіць у пералік месцаў, дзе захоўваецца стабілізацыйны фонд. Адсюль у рознічную гандлёвую сетку пастаўляюцца бульба, морква, буракі, цыбуля, капуста. Дзякуючы гэтаму на паліцах магазінаў заўсёды ў наяўнасці «салатны набор».
Што да падрыхтоўкі да будучага палявога сезона, яна ў асноўным была праведзена яшчэ восенню. Тэхніка ставілася на захоўванне пасля рамонту. Увогуле, сучаснай тэхнікі ў гаспадарцы хапае. Таму сезон пачнецца без раскачкі.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.