Новости Молодечно и Молодечненского района

«Сёння дачушка мая дзяжурыць!»

  • 2019-09-24 11:20:44
  • Анжаліка Крупянькова

Нядаўна Галіна Іванаўна заняла трэцяе месца на першым абласным конкурсе
прафесійнага майстэрства сярод санітараў падобных устаноў, што прайшоў на Капыльшчыне. Яго праводзіў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама.

Упершыню Галіне Іванаўне давялося выступаць перад вялікай аўдыторыяй, абараняць гонар не толькі сваёй установы, але і ўсяго раёна. З чатырма конкурснымі заданнямі яна справілася выдатна і ў выніку ўвайшла ў тройку лідараў. Дыпломы пераможцам уручыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Алег Семянчук. Атрымала і падарунак – грашовы сертыфікат.

Было шмат віншаванняў, цёплых слоў ад калег. Парадаваліся за яе і падапечныя, якія больш чым за два гады сталі блізкімі людзьмі, яе вялікай сям’ёй.

Даглядае бабуль - думае пра сваю маму

Каб пазнаёміцца з Галінай Равойць бліжэй, мы накіраваліся ў Сасновы Бор. Для жыхароў гэтай установы прыезд новых людзей заўсёды падзея. Як сказала загадчыца аддзялення Наталля Калягіна, многія з іх чытаюць «Маладзечанскую газету» і пыталіся ўжо, калі журналісты прыедуць Галіну Іванаўну разам з імі фатаграфаваць.

Сабраліся ў сталовай, ахвотна расказвалі пра сваю памочніцу...

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 25 верасня.