Новости Молодечно и Молодечненского района

Сакрэты даўгалецця ад Вікторыі Бейшар

  • 2018-08-21 07:11:55
  • Ірына Рабушка


...Вікторыя Антонаўна навучылася адчуваць свой арганізм і добра ведае, што ёй трэба, а без чаго можна абысціся. Яна аддае перавагу лекам на натуральнай сыравіне. Напрыклад, глогу, сардэчніку, валяр’яне. З «хімічных» прэпаратаў хіба толькі цытрамон.

-- Ніколі ў жыцці я не праходзіла поўнага медыцынскага агляду і, як правіла, пераносіла хваробы «на нагах». Не захоўвала і рэжыму бадзёрасці, адпачынку, сну. З маёй работай гэта было проста немагчыма. Ела таксама калі давядзецца. Але гэтага нікому не раю, -- адразу папярэджвае яна. – Як урач кожнаму рэкамендую з павагай ставіцца да свайго здароўя.



І тут жа Вікторыя Антонаўна канцэнтруецца на прадуктах, якія дапамагаюць ёй заставацца бадзёрай. Гэта тлусты тварог, варанае яйка, сметанковае масла, суп на нятлустым мясе, кефір, смятана, кава з цукрам, цёмны шакалад. А сакрэт даўгалецця, на яе погляд, у каханні, сямейным шчасці, любові да прафесіі і ў тым, каб сумленне было чыстым.

Поўнасцю чытайце ў "МГ" за сераду, 22 жніўня.