За перамогу змагаліся каманды МЭСа «Рыцары святла» (капітан Аляксандр Шалаеўскі) і вайсковай часці 04152 «Рыцары ХІV легіёна» (капітан Раман Талашка).
Прысутныя мелі магчымасць адчуць атмасферу эпохі, калі спалучаліся жорсткасць бітваў і крыжовых паходаў з імкненнем да высокіх ідэалаў. Для гэтага трэба было толькі «прышпорыць» сваю фантазію.
Пазнавальна-забаўляльны турнір складаўся з пяці раўндаў. Удзельнікі прадэманстравалі эрудыцыю, расшыфравалі сакрэтныя данясенні, памераліся сілай і меткасцю. У конкурсе «экіпіроўка» трэба было як мага хутчэй не толькі апрануць на салдат абмундзіраванне, але і надзець процівагазы. А песенны конкурс яшчэ больш узняў усім настрой.
Вялікае жаданне, сур’ёзная падрыхтоўка, баявы дух дапамаглі камандзе вайсковай часці атрымаць перамогу. Але прайграўшых у турніры не было. Кожнага ўдзельніка адзначылі ў той намінацыі, у якой ён паказаў сябе мацнейшым за іншых. Акрамя ганаровых дыпломаў арганізатары прадугледзелі таксама памятныя падарункі і салодкія пачастункі.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.