У акцыі прынялі ўдзел парафіяне касцёла св. Піо. Яны сабралі 66 падарункаў для сем’яў, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю. У Маладзечанскім раёне такіх сямей - 23, з іх 11 з’яўляюцца шматдзетнымі.
Для парафіян гэта была выдатная магчымасць падзяліцца любоўю з дзецьмі і перадаць ім часцінку свайго сэрца.
12 студзеня ў аддзяленні дзённага знаходжання РТЦСАН была арганізавана сустрэча для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і людзей сталага ўзросту.
Напачатку са словамі прывітання і віншавання да прысутных звярнуўся дырэктар РТЦСАН - Ганчар Дзмітрый Аляксандравіч.
Святочную частку мерапрыемства распачалі наведвальнікі дзённага адзялення цэнтра.
Яны падрыхтавалі цудоўную святочную праграму з Дзедам Марозам, песнямі і танцамі. Цудоўны настрой быў у кожнага прысутнага.
Затым са словамі віншавання і падзякі ад імя прыхаджан парафіі святога Казіміра г. Маладзечна да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся брат Андрэй Жылевіч OFMCap. Ён падкрэсліў, што кожны чалавек пакліканы, каб дзяліцца любоўю з бліжнімі і перадаў дзецям падарункі, сабраныя парафіянамі.
Рабіць дабро іншым не абавязак. Гэта радасць, якая дорыць асаблівае шчасце! Не чакайце цуда - дарыце яго тым, хто побач!
Тэкст: Ірына Фаміна.