Яго імя занесена на Дошку гонару.
— У мае абавязкі ўваходзіць арганізацыя паставак тавараў у гандлёвыя пункты, наладжванне гандлю, менеджмент і многае іншае, — гаворыць Аляксей Дзмітрыевіч. — Неабходна загадзя прадбачыць, якія тавары будуць карыстацца попытам, пастаянна сачыць за кан’юнктурай рынку. У сферы гандлю вельмі вялікая канкурэнцыя. Таму каб заставацца паспяховымі, трэба ўкараняць новыя падыходы, пашыраць геаграфію паслуг, павышаць культуру абслугоўвання.
У свой час прадпрыемства зрабіла стаўку на продаж некалькіх груп тавараў (будаўні-
чых матэрыялаў, прадуктаў харчавання, тавараў гаспадарчага прызначэння…). Такі падыход сябе апраўдаў. Людзям сапраўды зручна набыць усё патрэбнае ў адным месцы. Эканоміцца час, а дзякуючы цэнавой палітыцы прадпрыемства яшчэ і грошы.
Важна і тое, што «Будпрадукт» адкрыў магазіны ў сельскай мясцовасці, пашырыў сваю дзейнасць на Віцебскую вобласць. У выніку былі створаны новыя рабочыя месцы. Колькасць работнікаў таварыства дасягнула прыкладна 150 чалавек. Пры гэтым гандлёвае абслугоўванне ў населеных пунктах палепшылася.