Новости Молодечно и Молодечненского района

Прыбралі зялёную зону ў Хатуцічах, гару пад Рэдзькамі

  • 2023-04-21 06:23:25
  • Анжаліка Крупянькова

Вось і на гэтым тыдні работнікі прадпрыемства пад кіраўніцтвам размеркавальніка работ Міхаіла Дановіча дружна працавалі на ўборцы зялёнай зоны ў вёсцы Хатуцічы. Старшыня Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Тамара Дудзіч адзначае, што і мясцовыя жыхары не засталіся ўбаку, напярэдадні сабраліся на суботнік і ўбралі ад смецця ўчастак зямель агульнага карыстання.

Акрамя таго, у час суботніка работнікі малочнага завода навялі парадак, прыбралі пасля зімы тэрыторыю каля вёскі Рэдзькі.

Фота: архіў ЛЕБЕДЗЕЎСКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ.