Новости Молодечно и Молодечненского района

«Прилетайте в Беларусь!»

  • 2017-03-29 11:53:16
  • Ірына Рабушка

У нашым раёне існуюць трывалыя традыцыі маладзёжнага руху, у якім занята больш за шэсць тысяч юнакоў і дзяўчат – ад вучняў да работнікаў ва ўзросце да 31 года. Гэта найбольшая колькасць у сталічным рэгіёне. Маладзечанцы, да прыкладу, у лідарах у арганізацыі валанцёрскіх, студэнцкіх, праваахоўных атрадаў, а яшчэ ў спорце і творчасці.

Нашы юнакі і дзяўчаты з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі «Прылятайце ў Беларусь!». Асабліва актыўнымі былі вучні сельскіх школ, іх падтрымалі і равеснікі-гараджане. Яны зрабілі больш за 30 шпакоўняў і сімвалічны надпіс, аналагічны назве акцыі. І прымацавалі домікі для птушак на тэрыторыях сваіх навучальных устаноў…

Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.