Новости Молодечно и Молодечненского района

Правовой инспектор труда ФПБ: правовые приемы помогают предупреждать конфликты

  • 2020-02-07 07:39:31
  • Алег Бяганскі

Пытанні наведвальнікаў тычыліся спагнання запазычанасці па зарплаце, налічэння пенсіі, уліку стажу работы ў асаблівых умовах, добраўпарадкавання вуліц і гэтак далей. Работнікі адной з транспартных арганізацый паскардзіліся на ўмовы працы.

Людзі выказалі таксама незадавальненне парадкам налічэння заработнай платы.

Усе жыхары горада і раёна, якія прыйшлі на прыём, атрымалі юрыдычную кансультацыю. Спецыялісты растлумачылі, што рабіць у той ці іншай сітуацыі.
Аднаму звароту будзе дадзены ход на ўзроўні кіраўніцтва ФПБ. Рашэннем некаторых пытанняў зоймецца раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Па двух аказана дапамога ў напісанні іскавых заяў у суд. Трэба адзначыць, што такая форма прававой работы карыстаецца ў людзей усё большым даверам.

— Сумесныя прыёмы даюць людзям дадатковую магчымасць адстаяць свае законныя інтарэсы, — падкрэсліў Валерый Пяркоўскі. – Праводзяцца яны ў рамках пагаднення паміж ФПБ і Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы ўдзелу пракурорскіх работнікаў пытанні разглядаюцца больш поўна і аператыўна. Прычым тычацца яны не толькі працоўных спрэчак.

Як адзначыў Барыс Налівайка, асноўная перавага сумесных прававых прыёмаў – даступнасць, аператыўнасць і ўсебаковы аналіз сітуацыі. Гэта асабліва актуальна цяпер, калі ўступіў у сілу новы Працоўны кодэкс. Нормы дакумента закранаюць розныя катэгорыі работнікаў, у тым ліку маладых спецыялістаў і асоб перадпенсіённага ўзросту. Змяненні ў кодэксе накіраваныя на ўзмацненне абароны інтарэсаў працоўных.

— Дзякуючы прафсаюзным прававым прыёмам папярэджваюцца многія канфліктныя сітуацыі. Адбываецца гэта ў інтарэсах як работніка, так і наймальніка. У некаторых пытаннях меркаванне прафсаюзаў мае вырашальнае значэнне, — паведаміў прававы інспектар працы ФПБ.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.