Новости Молодечно и Молодечненского района

Прафесія – жывёлавод

  • 2020-01-31 10:35:10
  • Алег Бяганскі

Кожны дзень трэба ўставаць раней за сонца, спяшацца на ферму, дзе яго чакаюць некалькі дзясяткаў рагуль. Усе яны патрабуюць догляду. Накарміць, пачысціць памяшканні... Спраў у мужчыны шмат. Ён паспявае зрабіць усё.

— Праца ў сельскай гаспадарцы няпростая, — гаворыць вясковец. – Але я да яе прывык з дзяцінства. Люблю вёску. Мне падабаецца калектыў. На ферме галоўнае ўсё рабіць своечасова. Тады і вынік будзе адпаведны.

Сапраўды, дзякуючы такім работнікам, як Анатолій Ценцявіцкі, МТФ мае добрыя паказчыкі па надоях і прывазе. Жывёла тут заўсёды дагледжаная. На ферме падтрымліваецца парадак. А жанчыны не нарадуюцца на свайго памочніка.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ. У кароў вельмі добра развіта пачуццё часу. Калі спазніцца з дойкай на 20-30 хвілін, аб’ём малака і яго тлустасць зніжаюцца.

Каровы могуць вучыцца адна ў адной. Напрыклад, калі на выгане адну ўдарыць токам ад электраагароджы, астатнія будуць пазбягаць кантакту з небяспечным провадам.
Буйная рагатая жывёла не адрознівае колеры. Каровам не важна, прыйшлі вы на ферму ў чырвоным адзенні ці нейкім іншым.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.