Новости Молодечно и Молодечненского района

Працоўныя ўніверсітэты Віктара Кардаша

  • 2019-06-26 11:16:17
  • Алег Бяганскі

Нарадзіўся Віктар Ціханавіч у Хойніцкім раёне. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС пераехаў на Маладзечаншчыну. Гаспадарка выдзеліла жыллё. У новым калектыве работнік зарэкамендаваў сябе з лепшага боку, заслужыў павагу калег. Яго цэніць кіраўніцтва, а сябры бяруць прыклад. Віктар Ціханавіч выдатна разбіраецца ў тэхніцы, свой «Кіравец» ён ведае як свае пяць пальцаў.
Падзячнае пісьмо абкама прафсаюза – толькі адна са шматлікіх ацэнак яго работы.

— Сельскагаспадарчы сезон цяпер у самым разгары, — гаворыць Віктар Кардаш. – Пасля корманарыхтоўкі надыдзе чарга ўборачнай кампаніі, пасеву азімых. Увогуле, праца хлебароба вечная і высакародная.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.