Новости Молодечно и Молодечненского района

Паселішча на двух узгорках

  • 2024-02-24 02:39:46
  • Алег Бяганскі

Як сказана ў кнізе «Памяць», назва паселішча, магчыма, паходзіць ад імя ваяводы Віленскага Алехны. Упамінанні пра гэту асобу датуюцца 1483 годам. Як бы там ні было, але Аляхновічы існуюць ужо некалькі стагоддзяў. Кранулі яго розныя ветры гісторыі: і стваральныя, і разбуральныя.

Цяпер Аляхновічы – сучасны аграгарадок, у якім жыве каля 1800 чалавек. Большасць мясцовых жыхароў працаздольнага ўзросту. Прыкладна кожны пяты – дзіця ці падлетак. Такім чынам, населены пункт мае патэнцыял для росту і развіцця.

У аграгарадку ёсць школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, паштовае аддзяленне, іншыя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Сярод славутасцей – царква Нараджэння Іаана Прадцечы, будынак чыгуначнага вакзала, воданапорная вежа.

Уражвае і навакольная прырода. Калі падымешся на любы мясцовы ўзгорак, убачыш шыкоўны краявід.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ