Новости Молодечно и Молодечненского района

Новогодние ёлки для молодечненцев уже выросли

  • 2016-12-15 12:54:03
  • Алег Бяганскі

Каб захаваць лясную экасістэму і пры гэтым задаволіць попыт пакупнікоў, прызначаныя да продажу ёлкі растуць на спецыяльных плантацыях.
Закладваюцца яны на глебах сярэдняй урадлівасці, на іншых прыгожая крона проста не сфарміруецца.

Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маладзечанскага лясгаса Віталій Дземеш.

Да метровай вышыні дрэўца расце каля 5 гадоў. Узрост двухметровай елкі або сасны складае 7 гадоў.
Летась Маладзечанскі лясгас прадаў каля 4200 елак і сосен. Сёлета плануецца прадаць 5000.

Гандаль будзе разгорнуты ў традыцыйных месцах у горадзе, а таксама на тэрыторыі лясніцтваў. Лесаводы маюць намер арганізаваць мабільны пункт па продажы елак і сосен у пасёлку Чысць.

Цэны на жывыя калядныя і навагоднія сімвалы можна ўбачыць на афіцыйным сайце лясгаса.             

У перыяд святкавання Каляд і Новага года на тэрыторыі раёна будуць дзейнічаць два стацыянарныя і мабільны пост лясной аховы. Дзяжурства на іх арганізуюць лесаводы сумесна з супрацоўнікамі РАУС. Да таго ж на «святочных» плантацыях устанаўліваюцца «фотапасткі».

Таму, хто вырашыць сэканоміць і стане нарыхтоўваць навагоднія дрэўцы самастойна, пагражае штраф у памеры ад пяці базавых велічынь.

У час чарговага рэйду Павел Самаль наведвае месцы, дзе растуць маладыя елкі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.