Аляксандр, пра якога мы неаднойчы расказвалі на старонках нашага выдання, поўнасцю страціў зрок у дзяцінстве. Але з часам не страціў здольнасці ставіць мэты, ісці да іх, пераадольваючы шматлікія бар'еры, і асабістай мужнасцю натхняць іншых. Юнак закончыў тэарэтычны факультэт Маскоўскай акадэміі музыкі імя Гнесіных і цяпер працуе выкладчыкам у Маладзечанcкім музычным каледжы.
Аляксандр Еўдакімаў-- чалавек з выдатным пачуццём гумару, аўтарытэтны педагог і харызматычная асоба, удзельнік міжнародных праектаў для людзей з сур’ёзнымі праблемамі зроку, многіх грамадскіх мерапрыемстваў.
Герой сустрэчы пазнаёміць гасцей са сваёй музыкай, раскажа пра тое, як яму жывецца ў нашым горадзе і пра тое, як удаецца перамагаць цемру.
Сустрэча «За гранью сумерек» адбудзецца ў сераду, 22 лістапада, у 18.00 у малой зале Палаца культуры. Гэта сапраўдны падарунак для тых, хто сумуе ці сумняваецца, што выйсце з любых цяжкіх сітуацый ёсць заўсёды.
Уваход свабодны.
Фота: Светлана КУРЭЙЧЫК.