Новости Молодечно и Молодечненского района

Майстар-клас па выпяканні дранікаў, дзеруноў і аладак

  • 2024-02-28 09:30:00
  • Ірына Рабушка

– Мы запрасілі пажылых жыхароў аграгарадка, для якіх кожны тыдзень ладзім розныя мерапрыемствы, каб дадаць фарбаў у іх жыццё і яны не заседжваліся дома, – гаворыць загадчык установы Алена Быцун. – На гэты раз вырашылі пячы дранікі, дзеруны і аладкі. Тым больш для такіх майстар-класаў у нас ёсць усё неабходнае: і электраплітка, і дзяжурная патэльня.

Сваімі рэцэптамі дзяліліся Крысціна Дадзьян, Юрый Паўлаў, Раіса Гулевіч, Валянціна Лісай, Марыя Цімошка. Удзельнікі майстар-класа дэгуставалі выпечку з чаем пад акампанемент баяніста Івана Астапенкі.

Адным з гарадоцкіх рэцэптаў аладак «Пышачкі» ад Раісы Гулевіч дзелімся з нашымі чытачамі.

Інгрэдыенты: 400 г цёплага кефіру, 1 яйка, 0,5 ч.л. солі, 1 ст.л. цукру, ванілін (на смак), 0,5 ч.л. соды. Усё разам перамяшаць з мукой. Узяць яе столькі, каб цеста атрымалася даволі густым. Соду лепш дадаваць разам з мукой. Выкладваць лыжкай на разагрэтую патэльню, выпякаць на алеі.

Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Гарадоцкага дома культуры і традыцыйнага побыту