Новости Молодечно и Молодечненского района

Мамы рады, таты рады: Бог даў дзетак на Каляды

  • 2019-01-15 09:06:01
  • Лилия Липницкая



— Мы з мужам Максімам і старэйшым сынам Жэнем яшчэ да нараджэння дачушкі вырашылі назваць яе Марыяй. Імя ўсім нам падабаецца, — гаворыць маладзечанка Ганна Полаз, якая працуе педагогам у Гародзькаўскай школе мастацтваў.

Жыхарка Краснага Таццяна Анціпенка – вопытная мама. У іх з мужам Міхаілам дзве дачкі – 14-гадовая Іра і 9-гадовая Насця. І вось вялікая радасць, доўгачаканы сынок. Імя яму таксама падрыхтавалі – Уладзіслаў.

Таццяна Анціпенка і Ганна Полаз з дзеткамі.



Прыемным сюрпрызам для жанчын стала віншаванне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі «Прафсаюзы – дзецям». З падарункамі – прыгожымі камплектамі пасцельнай бялізны для нованароджаных — у раддом завіталі старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна, лідар раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна Скурат. Рада была прыняць удзел у акцыі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Яны падзякавалі мамам за іх уклад у паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, пажадалі, каб дзеці заўсёды былі іх узнагародай, шчасцем, а калі падрастуць, клапаціліся аб бацьках.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 16 студзеня.