Новости Молодечно и Молодечненского района

Маладзечанцы сустракаюць Новы год на Старым Месце ля новай ёлкі

  • 2024-01-01 00:20:26
  • Алег Бяганскі

Весела і крэатыўна адбылася сустрэча Новага года на плошчы Старое Места. Жыхары і госці нашага горада, якія сабраліся на гэтай пляцоўцы, сталі гледачамі і ўдзельнікамі забаўляльнай праграмы пад назвай «Новогодний ўлет».

Весялілі публіку галоўныя героі -- Дзед Мароз і Снягурачка. Адбылася дыскатэка «Снегодрайв», а яшчэ песні, танцы, вясёлыя конкурсы. Настрой у нашых землякоў быў адпаведны, жадаючых далучыцца да мерапрыемства шмат.
Арганізавалі свята работнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна.


Тэкст, фота і відэа: Алег БЯГАНСКІ.