Новости Молодечно и Молодечненского района

Магазін быў зручны для пакупнікоў

  • 2023-08-08 06:21:44
  • Алег Бяганскі

Так, нядаўна ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка аграгарадка Лебедзева Клаўдзія Яфімава. Дом жанчыны знаходзіцца на вуліцы Камуністычнай.

-- Хутка мне споўніцца 89 гадоў, -- расказала Клаўдзія Сцяпанаўна. -- На доўгія паходы за пакупкамі я ўжо не здольна па стане здароўя. У Маладзечне не была гады тры. Раней усё, што было патрэбна для гаспадаркі, купляла ў вялікім магазіне ў цэнтры Лебедзева.

Акрамя прадуктаў харчавання, там прадаваліся будматэрыялы, садовы інвентар, фарбы, угнаенні, іншыя неабходныя прамысловыя тавары. Можна было замовіць пэўны тавар. Цяпер такой магчымасці няма. Магазін вось ужо некалькі месяцаў зачынены.

Пенсіянерка адзначыла, што ў Лебедзеве дзейнічае некалькі аб’ектаў гандлю. Аднак спецыялізуюцца яны ў асноўным на прадуктах харчавання. Каб купіць той жа навясны замок, неабходна або самой ехаць у горад, або прасіць каго-небудзь яго прывезці.

Клаўдзія Яфімава спадзяецца, што пытанне будзе вырашана і магазін у цэнтры аграгарадка з шырокім асартыментам тавараў зноў адчыняць.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.