Невялікая вёсачка Карсаковічы нічым бы не выдзялялася сярод іншых падобных населеных пунктаў, калі б не мясцовая славутасць – драўляны будынак былой панскай сядзібы.
Калі пад'язджаеш да будынка, адразу кідаецца ў вочы архітэктурны стыль, не характэрны сялянскіх падворкаў. Статус падкрэсліваюць калоны на фасадзе. А яшчэ ўвагу прыцягвае тонкая ўзорыстая разьба пад дахам. Побач знаходзіцца мураваная гаспадарчая пабудова.
Недалёка ад сядзібы растуць векавыя дрэвы. Бачна, што раней яны ўваходзілі паркавы комплекс. Увогуле, мясціны тут прыгожыя. Населены пункт знаходзіцца на ўзвышшы. З яго адкрываецца цудоўны від на даліну Ушы.
Аўтар наведваў былы сядзібны комплекс некалькі разоў. Адзначу, што раней рэшткі былой панскай сядзібы былі ў горшым стане. Цяперашнія гаспадары пафарбавалі частку фасаду, стараюцца наводзіць парадак на падворку. Калі жывеш у гістарычным месцы, так і трэба паступаць.
Алег БЯГАНСКІ.