Новости Молодечно и Молодечненского района

25 марта -- международная акция "Час земли"

  • 2017-03-22 07:25:49
  • Соб. инф.


Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» будзе праводзіцца ў Беларусі ў дзявяты раз. Яе мэта — прыцягнуць увагу да праблемы змянення клімату і паказаць, наколькі важны ўклад кожнага ў справу захавання рэсурсаў планеты. Ініцыятарам акцыі ў нашай краіне з’яўляецца таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка». Падтрымала ініцыятыву Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Плануецца, што вечарам 25 сакавіка на адну гадзіну будзе адключана падсветка ўсіх буйных архітэктурных аб’ектаў краіны. Прадугледжваецца паўтарыць адключэнне будынкаў, якія ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, — Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стане вялікі канцэрт у сталічным культурным цэнтры «Корпус».

Само па сабе гадзіннае адключэнне святла не паляпшае заўважна экалагічную абстаноўку, але дапамагае зразумець, што эканомія электраэнергіі дазваляе знізіць шкодныя выкіды ў атмасферу і дае магчымасць кожнаму неабыякаваму чалавеку ўнесці свой уклад у захаванне здароўя планеты, адзначылі ў арганізацыйным камітэце мерапрыемства.

Летась у «Гадзіне Зямлі» прынялі ўдзел звыш 2 мільярдаў чалавек па ўсім свеце, больш за 170 краін і каля 7 тысяч гарадоў.