Менавіта такое складваецца ўражанне, калі глядзіш на магутнае дрэва, што расце на прыватным падворку ў цэнтры вёскі Адамавічы.
Напэўна, калісьці дрэва хварэла або атрымала пашкоджанне. У выніку ў ствале атрымалася скразное раненне. Аднак з цягам часу стрэс-фактар перастаў дзейнічаць. Сілы прыроды ўзялі сваё. Цяпер каштан здаровы, поўны жыцця. Вясной ён цвіце, а восенню прыносіць плады. Пра былыя «прыгоды» нагадвае толькі незвычайны адметны знак на «целе».
Гэта добры прыклад для нас з вамі. Як бы жыццё ні круціла, заўсёды застаецца шанц на станоўчае вырашэнне сітуацыі. Усё залежыць ад нашых волі, рашучасці, цягі да жыцця. У выніку надзея перамагае абставіны. Застаюцца толькі жыццёвы вопыт і аптымістычны погляд на свет.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ