-- У нашай установе экалагічны кірунак дзейнасці адзін з прыярытэтных, -- акцэнтуе намеснік загадчыка па асноўнай рабоце Таццяна Кулік. -- Кармленне птушак -- выдатная магчымасць для экалагічнага выхавання. Да арганізацыі сталовай для іх ставімся з веданнем справы, бо не ўсялякі корм падыходзіць птушкам. Напрыклад, хлебабулачныя вырабы могуць нашкодзіць, ачышчаныя семачкі, наадварот, карысныя.
У садзе ў кутку для бацькоў змешчана тэматычная экалагічная інфармацыя, у тым ліку аб правілах харчавання птушак. Майструюць выхаванцы з бацькамі і кармушкі, дзесяць з іх размешчаны на тэрыторыі ўстановы. Запас у птушынай сталовай дзеці папаўняюць у час прагулак, яны назіраюць за крылатымі сябрамі і ўвогуле за прыродай.
Увогуле, у садзе пра птушак клапоцяцца круглы год, напрыклад, вясной абнаўляюць шпакоўні, паілкі.
-- Экалагічнае выхаванне садзейнічае і сяброўству, -- заўважае Таццяна Кулік. -- У гэтым працэсе задзейнічаны і педагогі, і выхаванцы, і іх бацькі. Усе яго ўдзельнікі імкнуцца да захавання навакольнага асяроддзя, гуманным адносінам да прыроды.
Створана на тэрыторыі ўстановы і экалагічная сцежка. У цёплы перыяд года для дзяцей арганізуюць прагулкі ў гарадскі парк, дзе ім вельмі падабаецца бываць і вывучаць шматгранны прыродны свет.
Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў ДЗІЦЯЧАГА САДА №6.