Гісторыя знаёмства гэтай сямейнай пары незвычайная. Яна пачалася ў далёкім 1968 годзе, калі ў спякотны летні дзень Іосіф з сябрам прагульваліся па горадзе і зайшлі ва ўніверсам «Юбілейны», каб наталіць смагу, выпіць шклянку соку. Сімпатычная 18-гадовая Ніна якраз працавала на разліве прахалодных напояў. Яна адразу прыглянулася Іосіфу, які, каб звярнуць на сябе ўвагу, не прыдумаў нічога лепшага, як незнарок разліць сок, а потым сказаць прадаўцу, што прылавак мокры, з-за чаго ён выпацкаў свой белы касцюм. Каб эфект быў яшчэ большым, хлопцы запатрабавалі кнігу скаргаў і прапаноў. Намер у іх быў самы высакародны – напісалі падзяку. Але ж Ніна пра гэта не ведала, вельмі засмуцілася і, як сама ўспамінае, праплакала ледзь не суткі. Супакоілася, калі на наступны дзень яе выклікаў дырэктар і, разгарнуўшы кнігу скаргаў, спытаў: «Як табе ўдалося падзяку заслужыць?». А Іосіф зноў завітаў у магазін і прапанаваў: «Ну, што, плакса, пойдзем у кіно?».
Так і завязалася іх дружба, якая з часам перарасла ў моцныя, шчырыя пачуцці, якія ў студзені 1969 года прывялі іх у ЗАГС. Ён размяшчаўся тады ў адным з дамоў на вуліцы Прытыцкага. Рэгістрацыя прайшла сціпла, гасцей было няшмат. Але па традыцыі галаву 19-гадовай нявесты ўпрыгожыла фата, жаніх, старэйшы на пяць гадоў, быў у касцюме…
Чытайце гісторыю жыцця юбіляраў у "МГ" за суботу, 19.01.2019 г.