Новости Молодечно и Молодечненского района

Кітайскі сімвал года з вуліцы Рэвалюцыйнай

  • 2020-12-30 08:44:14
  • Анжаліка Крупянькова

У бычка Малыша памяркоўны характар

Колькі працы трэба ўкласці, каб выгадаваць гэту жывёліну! Сёння не так проста знайсці гаспадароў, якія б гэтым займаліся. У некаторых вёсках ніводнай каровы не засталося, што ўжо гаварыць пра бычкоў…

Дзякуй старшыні Палачанскага сельвыканкама Анастасіі Іода, якая падказала нам руплівую мнагадзетную сям’ю з вуліцы Рэвалюцыйнай аграгарадка Палачаны…

— У наступным годзе нам абавязкова пашанцуе! – з усмешкай гавораць Надзея і Сяргей Маркоўскія, выводзячы з хлевушка для фотасесіі свайго бычка Малыша.

Па ўзросце ён і сапраўды малыш – усяго дзевяць месяцаў. Аднак па вазе – кілаграмаў дзвесце. Моцны, крутабокі, чорна-белай масці, з кучаравай густой шэрсцю – прыгажун. І па характары памяркоўны, не бадлівы. Гаспадары, якія выгадавалі ўжо не аднаго бычка, успамінаюць, што раней былі з крутым норавам, даводзілася іх «дрэсіраваць». Гэты ж спакойны, нават палахлівы. І ўсёедны: ці то сена пакладзеш, ці то мукі падсыплеш – змяце ўсё падчыстую.

Матэрыял чытайце ў нумары «МГ» за 31 снежня.