Тры з іх працавалі ў дзень нашага візіту. Гэта дырэктар Маладзечанскага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат» Таццяна Дрозд (на фота ў цэнтры), адміністратар Таццяна Сячына, кантралёр білетаў Таццяна Субач.
А яшчэ тут ёсць кантралёр білетаў Таццяна Грыбоўская. Шмат гадоў была кінамеханікам у Беразінскім, а цяпер працуе вартаўніком Таццяна Карповіч. Вось такое суквецце жанчын з прыгожым іменем, якое было асабліва папулярнае ў 50-70-я гады мінулага стагоддзя. Цяпер нашмат радзей выбіраюць яго бацькі для сваіх дачок.
Розныя шляхі прывялі яе цёзак у сістэму кінавідэапракату. Для самой жа Таццяны Антонаўны знакавымі сталі словы старэйшага брата Міхаіла: «Добра, калі жанчына працуе ў кінатэатры!».
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 26.01.2019 г.