Новости Молодечно и Молодечненского района

Гасцям у Беларусі рады

  • 2024-01-29 04:34:24
  • Алег Бяганскі

-- У Беларусь прыязджаю рэгулярна, -- расказала госця. -- Мне вельмі падабаюцца беларуская прырода, пейзажы. Адзначу таксама добрую інфраструктуру. Беларусы ветлівыя людзі. У магазінах прадукты смачныя. Знаходзіцца тут камфортна. Акрамя Маладзечанскага раёна пабывала ў Сілічах, на Блакітных азёрах, пазнаёмілася з іншымі цікавымі месцамі.

На тэрыторыі Маладзечаншчыны Вера Конава наведала таксама гідрапарк санаторыя «Сасновы бор». Ад нашага раёна яна ў захапленні. Летам у яе планах прыехаць на Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, што ладзіцца ў нашым горадзе. Шчыра запрашаем! Гасцям мы заўсёды рады.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.