Паважаныя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Лёгкая прамысловасць – важны складальнік індустрыяльнага патэнцыялу краіны, сфера, якая заклікана задавальняць разнастайныя паўсядзённыя і жыццёва неабходныя запатрабаванні насельніцтва.
Сёння перад вамі стаяць важныя задачы па папулярызацыі на рынку высокаэфектыўных і інвестыцыйна прывабных праектаў, павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці і пашырэнні асартыменту беларускай прадукцыі згодна з запытамі пакупнікоў, асваенні новых рынкаў збыту.
Дзякуем вам за творчы падыход да справы і добрасумленную працу. Асаблівая падзяка ветэранам за адданасць прафесіі, вопыт, які яны перадаюць маладому пакаленню.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту! Няхай прафесійная дзейнасць прыносіць радасць і задавальненне.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў