З Верай Зянько, старастам вёскі Папоўшчына, мы сустрэліся, калі жанчына рабіла пакупкі ў аўтакраме. У выніку ў нас атрымалася кароткая, але змястоўная размова.
- Для вяскоўцаў добра, калі магазін на колах прыязджае ў іх населены пункт, – паведаміла Вера Браніславаўна. – Спыняецца мабільны пункт продажу ў пэўны час у пэўным месцы. У аўтакраме неблагі асартымент прадуктаў харчавання. Пры жаданні можна заказаць пэўныя вырабы. Многія вяскоўцы разлічваюцца банкаўскімі карткамі. Гэта таксама зручна для людзей.
Субяседніца адзначыла, што сёлета халодны май не дае распачаць працу ў агародах. Расада ўжо даўно «просіцца» ў глебу. Аднак, мяркуючы па ўсім, агароднікам давядзецца чакаць да канца месяца.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ