Новости Молодечно и Молодечненского района

Другое жыццё панскай нерухомасці 

  • 2024-07-22 07:00:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

На тэрыторыі фермерскай гаспадаркі Алены ТРОЦКАЙ захаваліся тэхнічныя пабудовы былой панскай сядзібы.

Сяргей Троцкі, муж Алены Аляксандраўны, паведаміў, што адна з пабудоў была ўзведзена ў 1905 годзе. У цэлым збудаванні ў добрым стане, хоць і патрабуюць рамонту. Некаторыя рамонтныя работы гаспадары зрабілі. У планах – далейшае добраўпарадкаванне нерухомасці.

– Старыя гаспадарчыя пабудовы яшчэ могуць паслужыць людзям, – адзначыў субяседнік. – Узводзіліся яны грунтоўна. Таму запас трываласці ў іх значны. Калі праяўляць гаспадарскі падыход, выгаду можна атрымаць і ад такіх пабудоў.

Наконт фермерскай гаспадаркі Сяргей Троцкі паведаміў, што цяпер на палях часу ўборкі чакаюць буракі, бульба, капуста, морква, цыбуля. Ураджай намячаецца неблагі. Галоўнае, каб не падвяло надвор’е.

Алег БЯГАНСКІ