Новости Молодечно и Молодечненского района

Дом культуры для ўсіх

  • 2024-03-14 05:02:45
  • Алег Бяганскі

– Мы рады ўсім гасцям, – гаворыць дырэктар Дома культуры Святлана Галубовіч. – Дзецям у нас вельмі цікава. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем малююць, спяваюць, танцуюць, вырабляюць сувеніры, знаёмяцца з наваколлем, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Аб’яднанняў па інтарэсах шмат. Адно з найбольш папулярных – «Крынічка».
Субяседніца расказала, што працаваць з юнымі вяскоўцамі ёй падабаецца. Усе дзеці таленавітыя, імкнуцца даведацца як мага больш. Яны паслухмяныя, дапытлівыя. Штодня бачаць прыгажосць навакольнага свету. Гэта адбіваецца на фармаванні характару.

Усё гэта пацвердзіла пяцікласніца Гарадоцкай базавай школы Ксенія Нагорная. Дзяўчынка жыве ў Пятроўшчыне, у СДК займаецца ў пеўчым аб’яднанні. Сярод любімых школьных прадметаў – беларуская і руская мова і літаратура, матэматыка.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ