Супрацоўнікі натарыяльнай канторы Маладзечанскага раёна №2 Мінскай вобласці выказалі жаданне прыняць удзел у добраўпарадкаванні месца пахавання 949 мірных грамадзян, расстраляных і спаленых фашыстамі ў чэрвені 1942 года, што непадалёк ад аг. Лебедзева.
Загадзя з кіраўніцтвам Лебедзеўскага сельскага Савета быў узгоднены фронт работ.
Перад правядзеннем работ па добраўпарадкаванні магілы ахвяр фашызму ўдзельнікі патрыятычнай акцыі сустрэліся са старшынёй Лебедзеўскага сельскага Савета Тамарай Дудзіч, якая выказала падзяку натарыусам за жаданне прыняць удзел у добрай справе.
У ходзе выканання работ была пафарбавана агароджа вакол помніка, ачышчана ад смецця навакольная тэрыторыя, спілаваны сухія дрэвы.
Сярод удзельнікаў працоўнага дэсанта былі натарыусы Таццяна Бартош, Жанна Кухальская, Таццяна Юркевіч, кансультант Таццяна Студзент.
Выказаў жаданне аддаць даніну павагі загінулым і прыняў актыўны ўдзел у названым мерапрыемстве муж Таццяны Бартош Аляксандр Андрэевіч. Разам з усімі працаваў настаўнік «Лебедзеўскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна імя У.М. Калачыка» Антон Апанасевіч.