Новости Молодечно и Молодечненского района

Демография Молодечненского района. Январь 2020 г.

  • 2020-02-07 13:27:46
  • Анжаліка Крупянькова

Чым яшчэ вызначыўся ў плане дэмаграфіі першы месяц года? Даведаемся пра гэта з інфармацыі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Іны Ахполавай.

Нараджэнні
У студзені зарэгістраваны 121 нованароджаны (63 хлопчыкі і 58 дзяўчынак), роўна столькі дзяцей нарадзілася і ў першым месяцы 2019 года. Першае дзіця, як і другое, з’явілася ў 46 сем’ях, трэцяе – у 22, чацвёртае – у пяці, пятае – у дзвюх.

У студзені зарэгістравана адна пара двайнят. У маладзечанцаў Аксаны і Аляксандра Гамолкаў нарадзіліся адразу дзве дачушкі, якіх назвалі Ульяна і Арыяна.
Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 30. Самым юным дзвюм мамам 18 гадоў. Шасцёра мужчын і адна жанчына сталі бацькамі ва ўзроставай катэгорыі ад 40 да 45 гадоў.

Пераважная большасць бацькоў – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Сярод татаў ёсць грамадзяне Рэспублікі Узбекістан, Украіны, сярод мам – Расійскай Федэрацыі.
Самымі папулярнымі імёнамі месяца сталі Арцём, Мікіта, Уладзіслаў, Дзяніс, Ягор, Максім, Дар’я, Дарына, Мілана, Ганна, Лізавета. Сярод рэдкіх – Герман, Даніэль, Дзям’ян, Кліменцій, Ратмір, Ціхан, Даная, Еўдакія, Каталіна, Любава, Серафіма, Тэона.

Шлюбы
У студзені зарэгістравана 37 шлюбаў — на шэсць менш, чым у мінулым годзе.
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб жанчын – 28 гадоў, мужчын – 31. Самай юнай нявесце не споўнілася 18-ці, адна дасягнула паўналецця, аднаму жаніху – 19 гадоў. Самая сталая нявеста і два жаніхі адносяцца да ўзроставай катэгорыі ад 51 да 55 гадоў, адзін жаніх старэйшы за 60.
У дзесяці выпадках муж ці жонка бралі шлюб паўторна, у сямі выпадках абодва з пары жаніліся другі раз.

Разводы
У студзені скасавалі шлюб 57 пар — на 15 больш, чым летась.

Смерці
Першы месяц зімы стаў апошнім для 163 нашых землякоў, што на 31 выпадак менш, чым у студзені мінулага года.