Нараджэнні
У мінулым месяцы зарэгістраваныя 105 нованароджаных (57 хлопчыкаў і 48 дзяўчынак). Столькі ж дзяцей нарадзілася і ў красавіку 2018 года.
Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 30. Самай юнай маме споўнілася 18, сямёра татаў і дзве мамы ва ўзроставай катэгорыі ад 40 да 45 гадоў. Пераважная большасць бацькоў – грамадзяне Беларусі, аднак чацвёра з іх іншаземцы: адна мама – грамадзянка Рэспублікі Кыргызстан, адзін тата – расіянін, двое – украінцаў.
Пазнаёмімся з двайнятамі:
1 красавіка ў сям’і Кацярыны і Аляксандра Макарэвічаў нарадзіліся сыны Мацвей і Макар...
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 18 мая.