Ад усёй душы віншуем вас са святам, якое напоўнена прыгажосцю, любоўю, цяплом і душэўнай шчодрасцю!
Асабліва прыемна віншаваць вас у Год беларускай жанчыны і выказваць удзячнасць за вашу працу, уменне захоўваць дабрабыт і сямейныя каштоўнасці, любіць і дараваць, верыць і натхняць, дарыць надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах блізкім, калегам, сябрам.
У самы цяжкі для беларускага народа час жанчыны нараўне з мужчынамі сталі прыкладам мужнасці і гераізму, сілы волі і храбрасці. Сёння ім асаблівая ўдзячнасць і прызнанне за мірнае неба і магчымасць радавацца кожнаму дню.
8 Сакавіка сімвалізуе надыход вясны і самае моцнае, чыстае, бескарыслівае пачуццё – мацярынскую любоў. Клопат аб дзецях, цяпло хатняй утульнасці – нялёгкая штодзённая праца, якая заслугоўвае самага высокага прызнання.
Жадаем вам, каб кожны дзень быў напоўнены яркімі фарбамі, радасцю і аптымізмам, каб у вас заўсёды быў час для любімых людзей, любімых спраў і, канешне, для сябе. Будзьце здаровыя, прыгожыя і шчаслівыя!
Раённы савет ветэранаў