Новости Молодечно и Молодечненского района

Да цялят спяшаецца «малочнае таксі»

  • 2023-04-10 09:34:23
  • Алег Бяганскі

-- У халодныя месяцы кармоў і канцэнтратаў хапала (як і заўсёды), -- гаворыць брыгадзір фермы Лёля Серафімовіч. -- Аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветэрынары, іншыя спецыялісты працавалі з поўнай аддачай. У выніку надоямі і якасцю малака (усё яно пастаўляецца на перапрацоўку сортам «экстра») мы задаволены. Радуе таксама захаванасць цялят.

Спецыяліст адзначыла, што некалькі гадоў таму на ферме асвоілі бязвыпаснае ўтрыманне статка. Усё неабходнае жывёлам дастаўляецца на месца. Рэгулярна праводзіцца добраўпарадкаванне памяшканняў. Дояць кароў у спецыяльнай даільнай зале, разлічанай на 24 жывёлы.

-- Да цялят у гаспадарцы ставяцца як да малых дзяцей, -- уступіла ў размову жывёлавод Вольга Казак. -- Даглядаць будучы дойны статак даверылі мне і маім калегам. Галоўнае для нас, каб цяляты не хварэлі, мелі добры апетыт, хутка раслі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.